Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЛКОЎСКІ Кузьма Восіпавіч
[1875, в. Судзілы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы № 82 у Данецку, цяпер Украіна. Арыштаваны 16.8.1938. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі”. 11.8.1939 УКДБ Магілёўскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 3805 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.