Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛЕНКА Марыя Фамінічна 

ГАЛЕНКА Марыя Фамінічна

[1907, в. Амельянец Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Свінёва (цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.). Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 12.12.1944. Асуджана 24.11.1945 асобай нарадай пры НКВД як “член антысавецкай арганізацыі “Беларускае нацыянальнае аб’яднанне” да 6 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 26.9.1964. Асабовая справа Г. № 5881-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".