Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЙДУКЕВІЧ-ЛОСЕВА Ганна Ігнатаўна 

ГАЙДУКЕВІЧ-ЛОСЕВА Ганна Ігнатаўна

[1901, Мінск – ?].
З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай СШ № 29. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 1.1.1945 у Мінску па адрасе: вул. Германаўская, д. 3, кв. 1. Асуджана 21.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за “дапамогу нямецкім акупацыйным уладам” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 4.4.1990. Асабовая справа Г.-Л. № 30720-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".