Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЙВЕНІС Іосіф Фаміч
[1913, в. Сафійск, цяпер Магілёўскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Слядневічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 1.8.1938. Абвінавачваўся ў “шпіянажы”. Асуджаны не быў. Вызвалены 29.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны. Асабовая справа Г. № 4623-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.