Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАВАРАКА Уладзімір Ерамеевіч
[1897, пас. Будзішча Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Ямнае Быхаўскага р-на. 8.2.1938 арыштаваны органамі НКВД. Абвінавачваўся ў “антысавецкай агітацыі”. 10.3.1939 вызвалены і рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 4640-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.