Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАБРУКОВІЧ Павел Рыгоравіч
[1887, мяст. Лебедзева Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – 31.5.1938, Мінск, турма НКВД]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Хоцімску Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 7.4.1933. Абвінавачваўся з шэрагам інш. настаўнікаў як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі”. 29.5.1933 паводле пастановы 4-га аддзялення АДПУ БССР справа Г. (групавая, № 5680; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена, а ён вызвалены і рэабілітаваны. Працаваў дырэктарам школы ў в. Слабада Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 6.12.1937. Прыгавораны 5.1.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Па другой справе (№ 3300; захоўваецца тамсама) рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.2.1959.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.