Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЯРЦІНСКАЯ Зінаіда Гаўрылаўна 

ВЯРЦІНСКАЯ Зінаіда Гаўрылаўна

[1919, в. Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 26.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі” да 3 гадоў ППЛ. 1.12.1945 амнісціравана і вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай РБ 29.9.1992. Асабовая справа В. № 34981-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".