Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЯРЖБІЦКІ Казімір Леапольдавіч
[1905, мяст. Мядзел Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаўнік школы в. Слабодка Кілейскага пав. (?). Арыштаваны 15.6.1926. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 8.11.1926 за “нелегальны пераход мяжы і шпіянаж” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Салавецкі лагер АДПУ Карэльскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 6.6.1992. Асабовая справа В. № 33867-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.