Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЫРКО Валянціна Рыгораўна 

ВЫРКО Валянціна Рыгораўна

[1918, в. Краснае Нава-
грудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы в. Святая Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 15.1.1951. Асуджана 27.3.1951 асобай нарадай пры МДБ за “ўдзел у антысавецкай арганізацыі БНС” да 25 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 1.11.1962 Вярхоўным Судом БССР. Асабовая справа В. № п-7680 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".