Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВРОНКА Фелікс Іванавіч 

ВРОНКА Фелікс Іванавіч

[1902, в. Стаўкі Мазавецкага пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Хадасы (Ходасы) Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 як “кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 9.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа В. і інш. № 26125-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".