Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВОЛАХ Валянціна Васілеўна
[1921, в. Васіліны Дзісенскага пав. Віленскага ваяв, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 14.12.1944. Асуджана пазасудовым органам НКВД 30.11.1945 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і канфіскацыі маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным Судом БССР 30.11.1962. Групавая справа В. і інш. № 12683-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.