Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЛАДАРЧЫК (УЛАДАРЧЫК) Данута Станіславаўна
[1916, мяст. Мрозы Варшаўскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай. Арыштавана 18.2.1940 у Брэсце па адрасе: вул. Шпанавецкая, д. 6. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 за нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы (затрымана нямецкімі памежнікамі і вернута назад) да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 30.8.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. 25.3.1992. Асабовая справа В. № 10551-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.