Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВІТКОЎСКІ Пётр Цімафеевіч 

ВІТКОЎСКІ Пётр Цімафеевіч

[1896, в. Крывое Сяло Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сельскай сям’і. Працаваў дырэктарам Астравенскай няпоўнай СШ Бешанковіцкага р-на. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны тройкай НКВД 6.10.1937 за “антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 27.12.1957. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".