Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАЦЕЛЬ Валянцін Эдмундавіч
[1881, Харкаў, цяпер Украіна – ?]. З сям’і нямецкага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Прафшколы і Слуцкай узорнай сямігадовай школы № 1. Арыштаваны 27.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. 3-я Працоўная, д. 22. Асуджаны калегіяй АДПУ 17.5.1933 за “антысавецкую дзейнасць” і як “член контррэвалюцыйнай групоўкі” да 3 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у Беларэцку Башкірскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 16.5.1989. Групавая справа В. і інш. выкладчыкаў Прафшколы № 22708-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.