Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАРЭНІКАЎ Яўсей Антонавіч 

ВАРЭНІКАЎ Яўсей Антонавіч

[1896, в. Зарэчча Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. – 22.9.1937, Магілёў (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Гарадзішчанскай няпоўнай СШ Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей.Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 7.9.1937 за “правядзенне контррэвалюцыйнай работы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 20.6.1958. Асабовая справа В. № 2986 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".