Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАРОНІЧ Уладзіслаў Юльянавіч 

ВАРОНІЧ Уладзіслаў Юльянавіч

[1888, в. Падгалішкі Віленскай губ., цяпер Літва (?) – 21.10.1937, Масква, НКВД]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту дырэктар пачатковай школы ў пас. Белыя Слупы Міхнеўскага р-на Маскоўскай вобл. Арыштаваны 16.9.1937. Асуджаны тройкай НКВД 19.10.1937 за “контррэвалюцыйную агітацыю” да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД “Аб’ект Бутава”. Рэабілітаваны 23.5.1995. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".