Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАРОНІН Міхаіл Дзмітрыевіч
[29.9.1902, пас. Усьва Екацярынбургскай губ., цяпер Свярдлоўская вобл., Расія – 7.12.1943, ГУЛАГ]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту настаўнік СШ ў Магілёве. Арыштаваны 8.1.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.9.1939 як “удзельнік шпіёнскай дыверсійнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.8.1956. Асабовая справа В. № 5425 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.