Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАРАНКО (ВАРОНКА) Сігізмунд Казіміравіч
[1912, Сло-
нім Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам у пачатковай школе в. Шылавічы Слонімскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дачку. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.12.1944. Абвінавачваўся ва ўдзелу ў “нацыяналістычнай арганізацыі Саюз беларускай моладзі”. Этапаваны ў Комі АССР. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 6.7.–28.8.1945 па амністыі. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № п-2457 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.