Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАРАКОМСКІ Станіслаў Іванавіч
[1898, Аўгустоў Сувалкаўскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Падчас арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Барглаў, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча. Быў жанаты, гадаваў трое сыноў. Арыштаваны 29.6.1940. Асуджаны 21.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-12022 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.