Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАЛЯНСКІ Адам Іосіфавіч 

ВАЛЯНСКІ Адам Іосіфавіч

[1900, Стрый, цяпер Львоўская вобл., Украіна – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Манькавічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 22.3.1940. Асуджаны 28.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. (г. Малатоўск). Вызвалены 3.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-12350 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".