Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАЛЫНЕЦ Раман Васілевіч
[1895, в. Мервічы, цяпер Украіна – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам школы в. Славец (цяпер Падляшскае ваяв., Польшча). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 5.4.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-10075 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.