Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАЛАВІКОЎ Аляксей Трафімавіч
[1889, в. Добры Дуб Бы-
хаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. У 1914–16 г. служыў у царскай арміі ў званні старшага унтэр-афіцэра. У пачатку 1930-х г.
працаваў настаўнікам школы пас. Станкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 20.3.1933. Абвінавачваўся ў “антысавецкай прапагандзе”. 25.6.1934 следчым Магілёўскага аддзела АДПУ групавая справа В. і інш. (№ 5190; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена. Далейшы лёс невядомы.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.