Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАЙЛЕВІЧ Антон (Анатоль) Вікенцевіч
[1910, пас. Вялікае Поле Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1930-я г. Падчас арышту дырэктар СШ ў мяст. Талька Пухавіцкага р-на. Арыштаваны 15.3.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як “член ПАВ” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. У 1956 жыў у в. Гумны Крупскага р-на Мінскай вобл. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.9.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 9868-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.