Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЯЛЯЎСКАЯ Соф’я Іванаўна 

БЯЛЯЎСКАЯ Соф’я Іванаўна

[1912, в. Пентніца, цяпер Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у роднай вёсцы. Арыштавана 22.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 19.10.1940 як “удзельніца контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 27.9.1989. Асабовая справа Б. № п-10954 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".