Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЫЧКО Іван Фёдаравіч 

БЫЧКО Іван Фёдаравіч

[26.3.1896, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. –
3.11.1937, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай няпоўнай СШ № 3. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 31.5.1937 у Мінску па адрасе: вул. Стралковая, д. 6, кв. 8. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як “агент разведвальных органаў буржуазнай Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.8.1958. Асабовая справа Б. № 12295-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".