Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУЯКОЎСКІ Іван Лявонцевіч 

БУЯКОЎСКІ Іван Лявонцевіч

[1900, мяст. Прашэвічы (?) Лідскага пав. Гродзенскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі школы в. Вялікія Канюшаны Лідскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 30.9.1939. Асуджаны 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД як “удзельнік антысавецкай арганізацыі ПАВ” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены ў кастр. 1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.5.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-9549 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".