Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУЭЛЬ Аляксей Пятровіч
[1900, в. Садоўшчына Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. – 3.7.1945, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Чаркасы Мінскай вобл. Арыштаваны 23.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 80, кв. 5. Асуджаны 19.2.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай разведкі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з Магаданскіх лагераў. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.12.1961. Асабовая справа Б. № 17334-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.