Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУШЛЯКОВА Клаўдзія Піліпаўна 

БУШЛЯКОВА Клаўдзія Піліпаўна

[1920, в. Мікалаеўка Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы в. Бракава Магілёўскага р-на. Арыштавана 23.12.1944. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме” 24.5.1945 вызвалена пракуратурай БВА. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".