Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУЧАЧАР Міхаіл Годэлевіч
[4.11.1901, Варшава – ?].
З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам барысаўскай СШ № 1. Быў жанаты. Арыштаваны 6.7.1940. Асуджаны 18.9.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Волжскі лагер НКВД Татарскай АССР. Вызвалены 7.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 8.4.1992. Асабовая справа Б. № 33199-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.