Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУЛАЎКА Ніна Макараўна
[1924, в. Купіск Навагрудскага ваяв., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 17.12.1944. Асуджана 26.3.1946 асобай нарадай пры МДБ за “ўдзел у антысавецкай арганізацыі” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны лагер МДБ Хабараўскага краю. Вызвалена 22.10.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.3.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-13435 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.