Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУГІЛЯКОЎ (БУГІЛЯКАЎ) Уладзімір Трафімавіч 

БУГІЛЯКОЎ (БУГІЛЯКАЎ) Уладзімір Трафімавіч

[1918, в. Мішкаўка Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 15.5.1946 МДБ за “антысавецкую дзейнасць і актыўнае выкананне нямецкіх распараджэнняў” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Вяцкі лагер МДБ Кіраўскай вобл. Вызвалены 1.10.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1992 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа Б. № 14995 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".