Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БРЭСКІ Сямён Максімавіч 

БРЭСКІ Сямён Максімавіч

[1898, в. Дуброўка (Дуброва) Дзісенскага пав. Віленскай губ. – ?], муж паэткі Ганны Брэскай. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам полацкай школы № 1. Арыштаваны 8.2.1928. Абвінавачваўся ў “антысавецкай агітацыі”. 12.10.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ пазбаўлены права пражываць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 12.12.1989. Групавая справа Б. і інш. № 20978-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".