Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БРЭЙВА Антаніна Іосіфаўна 

БРЭЙВА Антаніна Іосіфаўна

[1912, Мінск – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай адной з мінскіх польскіх СШ. Арыштавана 18.3.1933. Асуджана калегіяй АДПУ 19.4.1933 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду сярод выкладчыкаў школы” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ва Уральскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 24.11.1989. Асабовая справа Б. № 20721-с захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".