Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БРЭДЗІС Вольга Уладзіміраўна 

БРЭДЗІС Вольга Уладзіміраўна

[1884, Віцебск – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай. Арыштавана 23.12.1944 у Віцебску па адрасе: вул. Тарны Камбінат, д. 1, кв. 12. Абвінавачвалася ў “пасобніцтве нямецкім акупантам”. Асуджана да 5 (?) гадоў пазбаўлення волі і этапавана ў Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. (пас. Руднічны) Вызвалена 24.7.1946. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".