Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БРУКСОН Хана Зіскіндаўна 

БРУКСОН Хана Зіскіндаўна

[1918, в. Васькавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай гродзенскай СШ № 8. Арыштавана 15.12.1951. Абвінавачвалася ў “антысавецкай агітацыі”. Асуджана не была. Вызвалена 5.4.1952. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № п-1545 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".