Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БРУЕВІЧ Іван Васілевіч
[1873 ці 1876, в. Паланіца Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. – 26.10.1937, Магілёў, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 27.9.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 17.10.1932 за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 3.9.1937. Прыгавораны 15.10.1937 тройкай НКВД за тое ж “злачынства” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (№ 10313-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) дата рэабілітацыі невядома, па другой (№ 11142 захоўваецца тамсама) – 16.1.1989 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.