Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БРЖАЗОЎСКІ Мікалай Мітрафанавіч 

БРЖАЗОЎСКІ Мікалай Мітрафанавіч

[1886, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?, ГУЛАГ], педагог, службовец (?), брат Івана Бржазоўскага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 7.2.1930. Этапаваны ў Салавецкі, затым у Беламорска-Балтыйскі лагеры НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фінскай АССР. 20.11.1937 узяты пад варту і асуджаны тройкай НКВД за “антысавецкую прапаганду” да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерці невядома. Рэабілітаваны пракурорам Карэліі 29.1.1993.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".