Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БРЖАЗОЎСКІ Іван Мітрафанавіч
[1890, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?], педагог, брат Мікалая Бржазоўскага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Слуцкім педагагічным тэхнікуме. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.6.1930. Асуджаны тройкай НКВД у 1930 за “контррэвалюцыйную шпіёнскую работу на карысць Польшчы” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 35 чалавек) № 23916-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.