Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БРЖАЗОЎСКАЯ Алімпія Леанардаўна
[1880, Екацярынбург, Расія – ?]. З дваранскай сям’і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай віцебскай польскай школы № 15. Арыштавана 12.10.1930. Асуджана 26.1.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 50 чалавек) № 12975-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.