Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БОЧАК Генадзь Якаўлевіч 

БОЧАК Генадзь Якаўлевіч

[1898, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – 10.11.1937, Орша, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Хаценічы Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у пас. Чырвоны Талачынскага р-на. Асуджаны 22.10.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.10.1957. Асабовая справа Б. № 6890-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".