Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БОГАН Павел Максімавіч
[1900, в. Быхаўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў выкладчыкам у Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме. Арыштаваны 12.12.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.12.1930 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.10.1989.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.