Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЛІЗНЮК Любоў Іванаўна
[1921, в. Дрычын Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай школы в. Мацеевічы Пухавіцкага р-на. Выйшла замуж. Арыштавана 23.12.1944. Асуджана 24.12.1945 за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ў Паўночна-Уральскі лагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 31.12.1945, верагодна, па амністыі. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 32137-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.