Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БІРУКОВА Вера Пятроўна 

БІРУКОВА Вера Пятроўна

[1918, Рыга, цяпер Латвія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў в. Абальцы Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 18.11.1944. Абвінавачвалася ў “супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі”. 26.4.1945 вызвалена і рэабілітавана пастановай пракурора Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".