Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БІРКАН Альма-Леанціна 

БІРКАН Альма-Леанціна

[1898, в. Астроўна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. –
19.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы для дарослых пры Віцебскай фабрыцы “КІМ”. Была замужам, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 5.12.1937. Дастаўлена ў Мінск. Асуджана 21.1.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.11.1957. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 6954-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".