Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЕЛЫ Фёдар Сцяпанавіч
[1910, в. Ізбіцкае Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 19.4.1932. Асуджаны 21.7.1932 паводле пастановы калегіі АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 1 году ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 10.10.1989. Групавая справа Б. і інш. № 28306-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.