Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕЛАХВОСТАЎ Пётр Паўлавіч 

БЕЛАХВОСТАЎ Пётр Паўлавіч

[1912, мяст. Асіповічы
Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы камуністычнай моладзі в. Абчуга, цяпер Крупскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 31.1.1933. Асуджаны 23.5.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 3 гадоў пазбаўлення правоў пражываць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. № 29435-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".