Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЕЛАВУСАВА Надзея Мікітаўна
[1911, в. Азерцы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай
вобл. – ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў пачатковай школе в. Асінаўка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Арыштавана 20.6.1937. Асуджана 23.6.1938 пазасудовым органам НКВД за “правядзенне антысавецкай агітацыі сярод настаўнікаў, навучэнцаў і насельніцтва” да 8 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ва Усць-Вымскі лагер НКВД СССР Кіраўскай вобл. Вызвалена 20.12.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным Судом БССР 10.6.1957. Асабовая справа Б. № 2715-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.