Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАХЕНСКАЯ Ванда Іванаўна 

БАХЕНСКАЯ Ванда Іванаўна

[1909, Варшава – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы мяст. Солы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 12.12.1944. Асуджана 7.12.1946 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Нарыльскі лагер МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 7.8.1956. Асабовая справа Б. № п-7031 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".