Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРЫЧЭЎСКІ Аляксандр Міхайлавіч 

БАРЫЧЭЎСКІ Аляксандр Міхайлавіч

[1895, Дагестан, Расія – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Бярозка Магілёўскай вобл. Арыштаваны 17.3.1933. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі па звяржэнні савецкай улады”.
Вызвалены і рэабілітаваны паводле пастановы АДПУ БССР 29.5.1933. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Б. і інш. (усяго 20 чалавек) № 5680 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".