Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРЫСОВІЧ Вячаслаў Вайцэхавіч
[1896, в. Папова Пултускі пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1914–15 г. служыў у арміі. У 1920 асуджаны за незаконны пераход дзяржаўнай мяжы. Вызвалены ў 1922. Працаваў настаўнікам школы в. Старына Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Зноў арыштаваны 21.5.1929. Асуджаны 22.6.1929 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за “контррэвалюцыйную агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай і КДБ Беларусі 12.3.1992. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 20 чалавек) № 32188-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.